На мінулым тыдні адбылася чарговая, чацвёртая сесія раённага Савета дэпутатаў. Па асноўным пытанні “Аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў развіцця прамысловага комплексу Ушацкага раёна” выступіла намеснік старшыні райвыканкама В.В.Дзямешка, а ў абмеркаванні даклада дэпутат і кіраўнік камбіната прамысловых тавараў Г.А.Грыдзюшка, дырэктар агародні- насушыльнага завода А.П.Русак, дырэктар ТАА “Лес” І.М.Андрэеў. Старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак, які прымаў удзел у сесіі, падкрэсліў, што кіраўніцтва раёна падтрымае любую новую вытворчасць, калі з’явяцца жадаючыя ўкладваць сродкі і адкрываць новыя працоўныя месцы. І што будзе працягвацца працэс развіцця тых прадпрыемстваў, якія ўжо існуюць.
Да кіраўнікоў звярнуўся старшыня раённай ветэранскай арганізацыі У.М.Малаткавец. Ён нагадаў аб хуткім свяце – Дні пажылых людзей, пажадаў, каб у кожным калектыве прайшлі сходы, на якіх бы ўспомнілі пра сваіх ветэранаў, павіншавалі іх.
В.КАРАЛЕНКА.