Гэты тыдзень, з 13 па 18 верасня, у школах раёна з’яўляецца тэматычным і праходзіць пад назвай: “Тыдзень псіхалагічнага здароўя”. Яго правядзенне прымеркавана да Сусветнага дня папярэджання самагубстваў, які адзначаўся 10 верасня. Ва ўсіх установах адукацыі запланаваны шэраг мерапрыемстваў з удзелам педагога-псіхолага.