За горячую воду придётся доплатить

Общество

Гэта аперацыя традыцыйная. Кожны год прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі робіць пераразлік як за фактычна зрасходаванае ацяпленне кватэр, так і за падагрэў вады. Пераразлік праводзіцца раз у год, аднак улік вядзецца па кожным месяцы.

Растлумачу сутнасць. Спачатку выстаўляецца кошт за падагрэў вады згодна нарматыву, аднак фактычна ён можа быць большым ці меншым. У мінулым годзе фактычна зрасходаваныя гігакалорыі за падагрэў вады аказаліся ніжэй нарматыўных і камунгас вярнуў абанентам грошы. Розніца аказалася нязначнай – у межах 3 тысяч рублёў за год. Сёлета розніца таксама невялікая, аднак у супрацьлеглы бок. Адбылося гэта па дзвюх прычынах. Па-першае, вельмі халоднай была зіма, а паколькі ў халодны час вада падаграваецца тым жа носьбітам, што і на ацяпленне, то і яна была значна гарачэй, чым у звычайны час. Па-другое, перавод катла на трэскі таксама даў магчымасць падаваць больш гарачую ваду. Гэта заўважылі, спадзяюся, усе нашы абаненты.

А таму давядзецца даплаціць пэўную суму. Яна розная, у залежнасці ад таго, абсталяваны дамы прыборамі калектыўнага ўліку вады, а кватэры – індывідуальнымі лічыльнікамі або не. Там, дзе яны ёсць, – даплачваць не давядзецца, бо разлік згодна патрачанага цяпла і прапарцыянальна зрасходаванаму аб’ёму вады робіцца штомесяц. Выключэнне склалі тыя некалькі месяцаў, калі прыборы летам здымаліся на паверку, і налічэнні рабіліся як і ўсім па фактычна зрасходаванай энергіі.

А вось жыхары дамоў мікрараёнаў па Віцебскай (выключэнне №№1, 5), прадпрыемства меліярацыйных сістэм, Садовая 5, не абсталяваных прыборамі калектыўнага ўліку, якім гарачая вада падаецца з цэнтральнага цеплавога пункта, даплацяць невялікую суму. Для кватэранаймальнікаў, якія да гэтага часу не паставілі ў кватэрах індывідуальныя лічыльнікі – даплата большая, яны заплацяць прыкладна па 8,5 тысячы на чалавека за прайшоўшы год (з верасня 2009 па жнівень 2010). Справа ў тым, што норма, адведзеная на выкарыстанне вады, большая, чым фактычна расходуюць нашы абаненты, а таму і давядзецца даплаціць.

Таксама на аплату ўплывае і несвоечасовасць разлікаў нашых жыхароў. Вядома, колькі фактычна гігакалорый пайшло на падагрэў, а калі, напрыклад, чвэрць дома не зрабіла за месяц разлік за ваду, то і атрымліваецца больш дарагі кошт для тых, хто аплачвае.

Разлікі праведзены літаральна па кожнай кватэры, таму, калі што-небудзь будзе незразумелым, тэлефануйце ў камунгас па нумары 2-12-20, мы растлумачым.

В.ЖДАНАВА, эканаміст УП ЖКГ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *