Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 21 арганізацыі Ушаччыны.
Сярод навінак – прапанова райвыканкама, якому патрэбны начальнік ветэрынарнай станцыі. Швачку з ліку людзей, што маюць інваліднасць, чакае на час адаптацыі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дырэктар і егер патрабуюцца раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Нямала вакансій у гаспадарках раёна. Так, КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача і вадзіцеля аўтамабіля; ААТ “Ільюшынскі” – трактарыста-машыніста, ветэрынарнага ўрача, галоўнага бухгалтара, электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага фельчара, жывёлавода, аператара машыннага даення; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, электрагазазваршчыка, галоўнага эканаміста; “Дземенец” – электрагазазваршчыка, галоўнага інжынера; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста; філіял “Сарочына” – электрагазазваршчыка; райветстанцыя – загадчыка ветэрынарнай аптэкі, ветэрынарнага фельчара і ветэрынарнага ўрача; племстанцыя – заатэхніка.
Лясгасу патрэбны вальшчык лесу і ляснік. Пажарнага, дыспетчара і вадзіцеля аўтамабіля чакаюць у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, юрысконсультаў – у цэнтральнай райбальніцы і раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Апошні запрашае на работу таксама хормайстра, рэжысёра, кіраўніка гуртка, а таксама загадчыка клуба і прыбіральшчыка памяшканняў (у Сарочынскі СДК). Філіялу “АТП №6 г.Наваполацка” ААТ “Віцебскаблаўтатранс” і ПУП “Энертранс” патрэбны вадзіцелі аўтамабіля. Прадаўца і агента па забеспячэнні чакае райспажыўтаварыства, галоўнага захавальніка фондаў – музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў, намесніка кіраўніка – дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 330 да 800 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.