Приём в Жарах

Общество

Чарговы выязны прыём старшыня райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак правёў у вёсцы Жары. А вось пытанні, па якіх звярталіся людзі, паўтараліся. Дзве жанчыны скардзіліся на непрацуючыя працяглы час тэлефоны як у саміх Жарах, так і ў суседніх Петухах. Кіраўнік раёна адразу ж звязаўся з начальнікам раённага вузла электрычнай сувязі А.А.Радзюшам. Паколькі прычына няспраўнасці тэлефонаў была ў кабелі, рамонт заняў пэўны час.

Таксама дзве наведвальніцы прасілі ўстанавіць крытыя павільёны для чакання аўтобусаў як на дарозе рэспубліканскага значэння, так і ў саміх Жарах. А.А.Кавалёнак растлумачыў, што запыт наконт будаўніцтва павільёна на шашы Ушачы-Лепель накіраваны ў «Віцебскаўтадар». У самой вёсцы будаваць затратны павільён не мае сэнсу, бо ўсе аўтобусы, якія заходзяць у вёску, строга прытрымліваюцца раскладу руху і падоўгу чакаць іх нікому не даводзіцца. Што датычыцца асфальтавання дарогі, то яно вядзецца і на наступны год завершыцца.

Была просьба ад жыхароў адной з вуліц падрамантаваць дарогу. Алег Анатольевіч папрасіў пачакаць. Паколькі вясковыя дарогі перададзены камунгасу, а просьбы па рамонце дарог не адзінкавыя, то работы вядуцца па чарзе па сельсаветах. А вось прагрэйдзіраваць дарогу паабяцаў адразу. Таксама запэўніў, што ў вёсцы не будзе зачынена паштовае аддзяленне сувязі.

В.КАРАЛЕНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *