На выборы – с настоящим документом. А ваш паспорт не просрочен?

Закон - один для всех

Напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца 17 лістапада бягучага года, варта нагадаць ушачанам аб неабходнасці замя­ніць пратэрмінаваныя ці згубленыя пашпарты – каб без цяжкасцей прыняць удзел у галасаванні. Акрамя таго, грамадзяне, у якіх тэрмін дзеяння галоўнага дакумента сышоў, не змогуць зарэгістраваць шлюб, нараджэнне дзіцяці, аформіць пенсію, выезд за мяжу, зварот да натарыуса і іншае. Нягледзячы на ўсё гэта, пра своечасовае афармленне пашпартоў у нашым раёне дагэтуль не паклапаціліся каля 120 чалавек. У адносінах іх у бліжэйшы час будуць прымацца меры ўздзеяння. Згодна з артыкулам 23.53 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, пражыванне па несапраўдных дакументах, што засведчваюць асобу, ці ўвогуле без іх цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь.

Не чакайце спагнанняў – перааформіце дакументы своечасова.

Д.ПЧОЛКА, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.

Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў дакументы, на падставе якіх выбаршчыкам на ўчастках для галасавання будуць выдавацца бюлетэні. Замяніць пашпарт могуць ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы, службовае пасведчанне дзяржслужачага, вадзіцельскае пасведчанне, пенсіённае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), студэнцкі білет, а таксама даведка органаў унутраных спраў для грамадзян, якія страцілі пашпарт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *