Время выбирать! Стартовало досрочное голосование на парламентских выборах

Общество

Стартавала датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Законнай магчымасцю прагаласаваць да асноўнага дня грамадска-палітычнай кампаніі скарысталіся многія грамадзяне.

На ўчастку для галасавання №55, размешчаным у будынку раённага выканаўчага камітэта і адметным самай вялікай у раёне колькасцю галасуючых, першы бюлетэнь апусціўся на дно празрыстай урны ўжо праз тры хвіліны з пачатку работы камісіі, а праз гадзіну прагаласавалі ўжо больш за 20 чалавек. Вячаслаў Белавусаў (на здымку), напрыклад, такое рашэнне патлумачыў занятасцю ў нядзелю. Пенсіянерка Тамара Пятроўна Ражноўская ўжо не першую палітычную кампанію прыходзіць на ўчастак адразу пасля адкрыцця – вызваляе сабе выхадныя, каб правесці іх з дзецьмі і ўнукамі. “Я таксама стараюся галасаваць датэрмінова. Калі нядаўна атрымала ліст-запрашэнне на выбары, уважліва вывучыла біяграфічныя звесткі кандыдатаў, іх праграмы і, вызначыўшы для сябе фаварыта, запланавала візіт на ўчастак менавіта ў першы дзень”, – расказала Галіна Ягораўна Янушкевіч.

Многія галасуюць такім чынам, бо ў асноўны дзень выбараў будуць заняты на службе ці дзяжурстве, плануюць выезд за межы раёна ці проста не любяць вялікага збору людзей на ўчастку. Прычыны могуць быць розныя, агучваць іх пры атрыманні бюлетэня непатрэбна. Дарэчы, каб дзень выбараў быў больш памятным, тыя, хто галасуе ўпершыню, атрымліваюць сімвалічныя паштоўкі. Таксама на некаторых участках былі прадугледжаны сувеніры выбаршчыкам, якія выканалі свой грамадзянскі доўг першымі.

Варта нагадаць, што датэрміновае галасаванне не ажыццяўляецца па месцы знаходжання грамадзян, а праводзіцца толькі ў памяшканнях участковых камісій, якія да суботы, 16 лістапада, уключна будуць працаваць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін, а ў асноўны дзень выбараў – з 8.00 да 20.00.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *