Паважаныя чытачы. Вось і наступіў час падвесці вынікі конкурсу “Дзіва на градцы” – аднаго з самых любімых у нашых руплівых землякоў. Удзельнікаў сёлета, праўда, не надта багата, бо многія проста саромяцца паказваць свае агародніцкія дасягненні, мяркуючы, што ў некага ўрадзіла і больш. І тым не менш былі вельмі актыўныя ўдзельнікі, напрыклад, сям’я Маслюкоў з аграгарадка Глыбачка, якія дасылалі здымкі з вялікім “уловам” перцаў, таматаў, гарбузоў ды яблыкаў. Цікавыя ракурсы знаходзіла і В.Дрозд з Двор Пліна. Аднак вызначаць пераможцаў вам. Можна тэлефанаваць па нумарах 5-73-61 ці 5-04-28, галасаваць на сайце газеты ў раздзеле “апытанне”, а таксама ў групах “Одноклассники” і “ВКонтакте”. Пераможцы будуць узнагароджаны падарункамі на раённым свяце аграрыяў, якое адбудзецца 16 лістапада ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.
1.Кабачок В.Дрозд.
2. Агурок С.Галубіцкай
3. Перац Л.Корабавай.
4.Таматы А.Маслюк
5. Тамат Н.Дзіваноўскай
6. Капуста К.Бакан.
7. Перцы Сакаловых
8. Кабачок Л.Скурковіч
ВНИМАНИЕ! Голосуем в разделе «Опрос»!