– Выпушчаная прадукцыя пастаўляецца па ўсёй Беларусі. Гэта Шклоўскі завод газетнай паперы, Віцебскі дывановы камбінат, многія прадпрыемствы сталіцы і іншых гарадоў, – расказвае намеснік дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю “Твестуба” Дзмітрый Міхайлавіч Аніскевіч, – паступова знаходзім новых заказчыкаў, а значыць, і павялічваем аб’ёмы прадукцыі.
Вялікая ўвага ўдзяляецца і якасці. Каб гарантаваць надзейную і высокаякасную прадукцыю, тут займаюць актыўную пазіцыю ў прымяненні самых эфектыўных метадаў вытворчасці. Пакуль усе заказчыкі “Твестубы” задаволены якасцю выкарыстоўваемай прадукцыі, а таму і ў далейшым яна будзе запатрабавана.
Безумоўна, якасць залежыць не толькі ад абсталявання, а і ад сыравіны. У дадзеным выпадку гэта папера і клей. Для вырабу туб закупляецца наша, слонімская папера, і выкарыстоўваецца бельгійскі клей.
Запуск прадпрыемства гэта не толькі выпуск новай прадукцыі, папаўненне раённага бюджэту, а і стварэнне новых рабочых месцаў. Сёння на “Твестубе” працуе 24 чалавекі, але гэта не мяжа і ў трэцім квартале бягучага года плануецца павялічыць колькасць працуючых да 38. Як і ў любым калектыве, тут усё грунтуецца на дысцыпліне і адказнасці за справу.
Пакуль завод па выпуску навіўных туб і гільз працуе стабільна ў дзве змены, у далейшым пры неабходнасці будзе арганізавана і трэцяя.
Паколькі работа ідзе на канкрэтнага заказчыка, то і прадукцыя не залежваецца. У планах на будучае выпуск не толькі кардонных туб, але і ўпаковачнай тары розных памераў на базе туб.
З моманту запуску тут выпушчана 143 тоны прадукцыі на агульную суму 673 мільёны рублёў. Гэта толькі пачатак работы прадпрыемства, прадукцыя якога, можна не сумнявацца, будзе запатрабавана і далей.
На здымках
: на нарэзцы тубаў; машыніст М.В.Клачок за абстал