Парушэнні СанПін


Падчас правядзення “прамой лініі” з галоўным санітарным урачом раёна Я.У.Талалуевым, у рэдакцыю паступіў званок з пасёлка Мірны. Размова ішла пра цукеркі, набытыя ў мясцовым магазі- не, якія па смаку выклікалі ў спажыўцоў сумненне ў іх якасці. Тады Яўген Уладзіміравіч паабяцаў выехаць на месца, дэталёва разабрацца ў сітуацыі і даць адказ праз газету.

Днямі рэдакцыя атрымала матэрыялы па выніках праверкі названага магазіна. Вось што высветлілася.

У магазіне пасёлка Мірны выяўлены наступныя парушэнні СанПін: не выконвалася таварнае суседства ў маразільным лары, сумесна захоўвалася гатовая і сырая прадукцыя, што катэгарычна забаронена. Наконт цукерак: нядобраякаснага тавару гэтай групы і парушэнняў у таварным суседстве не выяўлена.

Па факту правапарушэнняў прадавец магазіна Мірны прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Падчас гэтага рэйду праведзены таксама праверкі ў магазіне в.Малыя Дольцы. Там ажыццяўлялася рэалізацыя харчовых прадуктаў з парушэннем тэмпературнага рэжыму, не захоўвалася таварнае суседства. Складзены пратакол на прадаўца. Выяўлены падобныя парушэнні і ў магазіне вёскі Казімірова.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *