ПАВЕДАМЛЕННЕ
аб рэгістрацыі кандыдатаў
у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
17 кастрычніка 2019 года акруговай выбарчай камісіяй Докшыцкай выбарчай акругі № 22 зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Докшыцкай выбарчай акрузе №22:
АНДРЭЙЧАНКА Уладзімір Паўлавіч, 2 студзеня 1949 года нараджэння, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пражывае ў г.Мінску, беспартыйны. Агульная сума даходу за 2018 год складае 72101,38 беларускіх рублёў, ва ўласнасці мае кватэру і зямельны ўчастак у г.Мінску.
ВАСІЛЬЕВА Алівія Сяргееўна, 15 кастрычніка 1986 года нараджэння, ажыццяўляе догляд за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, пражывае ў г.Наваполацку, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Агульная сума даходу за 2018 год складае 9203 беларускія рублі, даходу, атрыманага ў замежнай валюце, – 6000 расійскіх рублёў, ва ўласнасці мае легкавы аўтамабіль «Daewoo Matiz».
ЦЕПЛЯКОЎ Ігар Пятровіч, 19 кастрычніка 1972 года нараджэння, старшыня праўлення садаводчага таварыства “Лучоса” Першамайскага раёна г.Віцебска, індывідуальны прадпрымальнік, пражывае ў г.Віцебску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Агульная сума даходу за 2018 год складае 12988 беларускіх рублёў, даходу ад прадпрымальніцкай дзейнасці – 15590 беларускіх рублёў, даходу, атрыманага ў замежнай валюце, – 1055 долараў ЗША, ва ўласнасці мае жылы дом і зямельны ўчастак у г.Віцебску.
ШУЛЬГАТ Ядзвіга Іосіфаўна, 17 снежня 1962 года нараджэння, старшыня Докшыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, пражывае ў г.Докшыцы, беспартыйная. Агульная сума даходу за 2018 год складае 17398 беларускіх рублёў, ва ўласнасці мае жылы дом і зямельны ўчастак (доля ў праве ½) у г.Докшыцы, аўтамабіль “Аudi А6”.