Ушачское райпо принимало участие в выставке «Пир Экспо» в москве. Что из увиденного захотелось укоренить на Ушаччине?

Торговля

Начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Таццяна Анатольеўна Глінская ў складзе дэлегацыі “Белкаапсаюза” пабывала нядаўна на выставе “Пір Экспа” ў Маскве, дзе былі наладжаны павільёны з навінкамі ў галіне грамадскага харчавання. Аб тым, што з убачанага захацелася ўкараніць на Ушаччыне, мы пацікавіліся ў спецыяліста пасля камандзіроўкі.

– Павільёнаў было вельмі шмат. Асобна з кава-машынамі, фастфудам, абсталяваннем шокавай замарозкі, перасоўнымі пунктамі грамадскага харчавання ў выглядзе яркіх трамвайчыкаў. І ўдзельнікі, якія прадстаўлялі сваю прадукцыю, дзівіліся таму, што грамадскае харчаванне «Белкаапсаюза» закрывае ўсе гэтыя нішы. Вядома, мы ўзялі мноства буклетаў, кантактаў пастаўшчыкоў абсталявання, сыравіны, упакоўкі, да якіх нам абавязкова прыйдзецца звяртацца, нягледзячы на тое, што, напрыклад, мадэрнізацыя асноўных кропак грамадскага харчавання ў нас прайшла зусім нядаўна. І калі замена лароў, стэлажоў пачакае, то вось пластыкавыя шкляначкі і поліэтыленавыя пакеты саступаюць месца экалагічна чыстай упакоўцы ўжо зараз. Гэта патрабаванне часу. У кардоннай тары нашы кліенты купляюць салаты ці каву не першы год, а вось з цукровага трыснёгу, якая распадаецца пры ўтылізацыі, у нашай сетцы грамадскага харчавання яшчэ не было, як і папяровых пакетаў. Выбар у вытворцаў вельмі вялікі, розных памераў і форм – спадзяюся, што хутка з’явіцца большы асартымент і на беларускай фірме, з якой працуем.

На прыкладзе розных кава-машын на сабе пераканалася, як розніцца смак напою з зярнят аднаго сорту. Наколькі шмат у грамадскім харчаванні залежыць ад якасці абсталявання пацвердзіла і дэманстрацыя печаў з праграмным забеспячэннем: адзін кухар адначасова рыхтуе некалькі страў і нічога не прыгарыць, паколькі аўтаматычна ўключаецца функцыя чакання. Мне б вельмі хацелася ўсталяваць у нас фрэш-машыну для адціскання соку, але пралічыла цану і думаю, што ён не будзе карыстацца попытам, паколькі атрымаецца амаль у два разы даражэй паўнавартаснага абеду.

На маскоўскіх вуліцах вяршэнствуе фастфуд: і вельмі многае на выставе было прысвечана менавіта хуткаму прыгатаванню ежы. На жаль, пераважна з парашковых сумесяў і незаўсёды натуральных. Нашы тавары славяцца зваротным: адсутнасцю ў прадуктах розных «Е», таму не думаю, што нам трэба ад гэтага адмаўляцца. А вось кандытарскія навінкі, вядома, хутка з’явяцца. У сталіцы Расіі на кожным кроку данаты (колцы з разнастайнымі начынкамі) і макаруны (бялковыя пірожныя з міндаля, какоса з праслойкай).

Будзем развіваць далей і шокавую замарозку (гэтаму прысвячалася асобная выстава), якую мы ўкаранілі для павелічэння асартыменту ў прыдарожным кафэ і крамах. Было шмат майстар-класаў для повараў – катэгорыі, якой абавязкова трэба вучыцца ўсё жыццё, як, дарэчы, і любому прадстаўніку сферы грамадскага харчавання, таму што кліенты пастаянна чакаюць ад нас навінак, ды і напрамкі абслугоўвання мяняюцца. Менавіта таму плануем неўзабаве арганізаваць камандзіроўку ў Верхнядзвінск для кандытараў і тэхнолага – у нас малады спецыяліст, якому вельмі карысны будзе вопыт практыка. Наогул, любыя стажыроўкі вельмі карысныя яшчэ і зносінамі са сваімі калегамі: ёсць час абмеркаваць мноства нюансаў, нешта ўзяць на аловак. Так што камандзіроўкай асабіста я вельмі задаволена.

Падрыхтавала Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *