С 21 октября по 6 ноября в сельских населённых пунктах Ушаччины будет работать передвижной рентгенофлюорографический кабинет

Здравоохранение

З 21 кастрычніка па 6 лістапада ў нашым раёне будзе праводзіцца прафілактычнае рэнтгенафлюараграфічнае абследаванне насельніцтва перасоўным рэнтгенакамп’ютарным кабінетам “Пульмаэкспрэс” Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Медыкі будуць працаваць у населеных пунктах раёна па наступным графіку:

21 і 22 кастрычніка – Дубраўская БСД, Вяркудскі, Гарбаціцкі, Слабадскі ФАПы;

23 і 24 кастрычніка – Глыбачанская БСД, Ляснеўшчынскі і Сарочынскі ФАПы;

25 кастрычніка – Мосарскі і Завячэльскі ФАПы;

28 і 29 кастрычніка – Матырынскі і Плінскі ФАПы;

30 кастрычніка – Кубліцкі і Селішчанкі ФАПы;

31 кастрычніка і 1 лістапада – Вялікадолецкая БСД, Маладолецкі і Касарскі ФАПы;

4 лістапада – Жарскі і Старасельскі ФАПы;

5 лістапада – Арэхаўскі ФАП;

6 лістапада – Ільюшынскі ФАП.

Абследаванню падлягаюць асобы, якія не рабілі флюараграфію год і болей, асабліва грамадзяне, што маюць рызыку захворвання на туберкулёз лёгкіх: хворыя на цукровы дыябет, маючыя хранічныя захворванні страўнікава-кішачнага тракту, хранічнае абструктыўнае захворванне лёгкіх, тыя, хто стаіць на ўліку ў псіхіятра-нарколага, і іншыя. Дзякуючы абследаванню можна своечасова выявіць перыферычны рак лёгкіх, туберкулёз, пнеўманію, саркаідоз, анеўрызму аорты і іншыя хваробы.

Удакладніць час, далі будзе праводзіцца абследаванне, можна ў адпаведных БСД і на ФАПах.

Н.КАРАБАНЬ, урач-фтызіятр Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *