В переписи населения уже приняли участие более 650 тысяч белорусов

Общество

З 4 кастрычніка, калі пачаўся перапіс, яго ў краіне праз усе крыніцы на 7 кастрычніка прайшло 656,9 тысячы чалавек. Найперш людзі імкнуцца перапісацца самастойна праз інтэрнэт (на ўчарашняе чысло – 543,6 тысячы), бо кожны дзень сярод гэтай катэгорыі разыгрываецца адзін смартфон. Аднак штодня каля дзесяці чалавек прыходзіць і на Ушацкі стацыянарны ўчастак, прычым не толькі перапісацца, а і атрымаць кансультацыю, як напрыклад, Г.Б.Міранішына. Гэта пераважна пенсіянеры, і не толькі з гарпасёлка, але і з раёна.

За гэты час былі звароты ў райвыканкам наконт месцазнаходжання стацыянарнага ўчастка. Нагадваем, ён у раёне адзін, размешчаны на другім паверсе па Савецкай, 37 і працуе з 8 да 20 гадзін.

З панядзелка ў арганізацыях пачалі працаваць і мабільныя групы, гэта, напэўна, адзін з самых зручных варыянтаў для людзей, якім для большай хуткасці перапісу варта толькі мець пры сабе пашпарт або ведаць свой ідэнтыфікаваны нумар. Перапісчыкі добра знаёмы з пытаннямі і хутка запоўняць усе 49 граф. Адрозненне сёлетняга перапісу менавіта ў тым, што ў нас ёсць выбар.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *