Ушаччина стала родной

Общество

Віктар Герасімавіч Галавач родам з Лепельшчыны, але так атрымалася, што купілі з жонкай некалі домік на Ушаччыне. Прыязджалі з Наваполацка ў Завячэлле па выхадных, а на працягу дванаццаці гадоў, пасля таго, як гаспадар пайшоў на пенсію, жывуць тут усё лета.Домік Галавачоў добра выглядае. У двары на зялёнай траве ружавеюць кветкі. На ўчастку агародніна, ягадныя кусты, хаця Віктар Герасімавіч лічыць сябе гарадскім жыхаром. Ды і прафесія яго ніяк не сельскагаспадарчая, ён доўгі час працаваў майстрам на будаўніцтве.

Гаспадыня дачы, Ганна Піліпаўна, медсястра па адукацыі, кожнае лета робіць нарыхтоўкі на зіму, а таксама атрымлівае асалоду ад прабывання ў вёсцы наогул, па словах мужа, лічыць, напрыклад, што вельмі добра для суставаў – хадзіць босай па траве.

Галавачы ніколі не думалі, што такім родным стане для іх нечы дом на незнаёмай Ушаччыне.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.На здымку

В.Г.Галавач.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *