Живите, традиции Ушаччины. Тамара Бородёнок

Творчество наших земляков

Наша непаўторная Ушаччына –

Родны край бароў, лясоў, азёр –

Нас з маленства песціць ласкай матчынай,

Промнем сонца, казкай летніх зор.

Тут у нас на таленты багаты:

Маюць іх і горад, і сяло,

І няма ніводнай, пэўна, хаты,

Дзе б традыцый даўніх не было.

На Купалле ўюць вянкі красуні,

На ваду бягучую нясуць,

А бабулькі – нашыя пявунні –

Гэтак песні хораша пяюць!

Тут вясеньку раннюю гукаюць,

А на Юр’я ходзяць на расу.

Скачуць там, частуюцца, спяваюць –

Праганяюць з сэрца людзі сум.

Велікодным яйкам фарбаваным

Пачастуюць госця ў Вялікдзень.

Гурт зімою з зоркаю каляднай

І з “казой” спявае для людзей.

Могілкі старанна падмятаюць

Радаўніцай светлаю вясной,

Са слязой памерлых памінаюць

Чаркай, клёцкай, поліўкай, куццёй.

Жэняць хлопца пекнага Цярэшку,

Смех звініць, мароз злуе, трашчыць,

А дзяўчаткі шчоўкаюць арэшкі,

Ладзяцца ў Хрышчэнне варажыць.

З нецярпеннем дня таго чакаюць,

Шэпчуцца, загадкава маўчаць,

А бабулькі ўнучак навучаюць,

Як свой лёс убачыць-распазнаць.

Прыгажэй, каб і хацеў, не стрэнеш

Звычаяў, традыцый і гуртоў.

З імі ты душою маладзееш,

Да жыццёвых цяжкасцяў гатоў.

Родны край – край рэчак хуткацечных,

Край традыцый добрых і людзей,

Майскім садам ты красуйся вечна

Ды пад зоркай шчасця і надзей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *