Плыўцам прыйдзецца адпачыць
Аматарам плавання давядзецца некаторы час абыходзіцца без любімага занятку: з 29 жніўня па 5 верасня ў басейне спарткомплексу “Юнацтва-Ушачы” запланаваны прафілактычна-тэхнічныя работы. Калі ж іх удасца выканаць хутчэй, спартыўны аб’ект адчыніцца для наведвання раней – у такім выпадку адміністрацыя паведаміць пра гэта дадаткова.