Сад-ясли №1 получили подарок от «Белой Руси»

Общество

Ужо ў трэці раз па ініцыятыве Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” праводзіцца раённы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый дашкольных устаноў. Сёлета ў ім прынялі ўдзел усе дашкольныя ўстановы гарпасёлка, работнікі якіх з’яўляюцца членамі грамадскай арганізацыі.Па ўмовах агляду-конкурсу журы з ліку членаў РГА “Белая Русь” пры падвядзенні вынікаў ацэньвала знешні выгляд будынка, добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі (наяўнасць малых архітэктурных форм, дэкаратыўных канструкцый, арыгінальнасць азеляненння, стан спартыўных пляцовак і гульнявога абсталявання).

Усе калектывы дашкольных устаноў якасна і грунтоўна падрыхтаваліся да агляду-конкурсу, але пераможцам быў прызнаны калектыў ясляў-сада №1. Пафарбаваны малыя архітэктурныя формы, гульневыя пляцоўкі, праведзена перапланіроўка клумбаў і разбіты новыя, пасаджаны кветкі і кустарнікі, выраблены новыя дэкаратыўныя канструкцыі, абноўлены зоны адпачынку, пафарбаваны фасад будынка. Таксама ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы: набыты спартыўны інвентар, развіваючыя гульні, мадэрнізавана мэбля.

Першага верасня калектыў ясляў-сада №1 на чале з Л.Я.Федарэнка прымаў віншаванні не толькі з новым навучальным годам, але і з перамогай у аглядзе-конкурсе. Старшыня Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.В.Пашковіч і намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама С.В.Азевіч уручылі калектыву-пераможцу ў якасці падарунка прынтэр, які быў набыты за сродкі грамадскай арганізацыі.

В.ПОЛАЗАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *