Віншавалі жывёлаводаў

Общество

Напярэдадні Новага года членP1140241ы райвыканкама пабывалі на ўсіх жывёлагадоўчых фермах, каб ад імя кіраўніка раёна Алега Анатольевіча Кавалёнка павіншаваць даярак і даглядчыкаў за іх уклад у скарбонку дасягненняў раёна.

Член райвыканкама – рэдактар раённай газеты “Патрыёт” Фёдар Пятровіч Волах, у прыватнасці, наведаў жывёлаводаў КУСГП “Кублічы”. Адміністрацыя гаспадаркі сумесна з прафкамам падрыхтавала для работнікаў кожнай з чатырох ферм невялікія падарункі: тарты, цукеркі і – шампанскае. Так, дырэктар прадпрыемства Аляксандр Васільевіч Есіпаў дазволіў нават лёгкае спіртное для сустрэчы свята ў працоўным калектыве. Людзі заваявалі давер – хоць дзень віншавання быў якраз пасля выдачы заработнай платы – у кароўніках Кляпцы, Капылоўшчына, Забалоцце і цялятніку ў Скачыхах працавалі ў звычайным рэжыме, літаральна ўсе былі на працоўных месцах. Ды і да свята гатовыя – у пакоях для адпачынку стаялі ёлкі.

У кожным калектыве Фёдар Пятровіч і Аляксандр Васільевіч дзякавалі людзям за працу і гаварылі пра галоўную надзею кубліцкіх жывёлаводаў на 2010 год: райвыканкам зацвердзіў тры кароўнікі гаспадаркі як пераходныя аб’екты аграгарадка. Так, пакуль няўтульна ў пакоях для адпачынку, не ўстаноўлены новыя халадзільнікі…, аднак спадзяюцца, што адкрыецца фінансаванне на вытворчыя аб’екты і пачнецца рэканструкцыя ўсіх трох ферм, па праходах пойдуць атрыманыя кормараздатачныя машыны “Гаспадар”, установіцца новае абсталяванне, у выніку не будуць губляцца грошы з-за нізкай якасці прадукцыі.

Пра многае гутарылі людзі падчас святочнай сустрэчы. І, канечне, дзякавалі за ўвагу да іх.

В.КАРАЛЕНКА. На здымку:

у жывёлаводаў вёскі Скачыхі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *