Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 14 арганізацыях Ушаччыны.
Сярод навінак – прапанова аддзела па адукацыі райвыканкама, якому патрэбны бухгалтар-рэвізор. Юрысконсульта чакаюць у сацыяльна-педагагічным цэнтры г.п.Ушачы, а інжынера па праектна-каштарыснай рабоце – у жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага агранома і галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветурача, галоўнага бухгалтара, жывёлавода, электрагазазваршчыка; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, электрагазазваршчыка, галоўнага эканаміста; “Дземенец” – электрагазазваршчыка, жывёлавода, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, галоўнага інжынера.
Лясгас прапануе вакансіі вальшчыка лесу і лесніка. Пажарнага і інспектара чакаюць у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, галоўнага інжынера – у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрэбны прыбіральшчык памяшканняў у Дубраўскі сельскі клуб, ПУП “Энэртранс” – бухгалтар і цясляр, прыватнаму прадпрыемству “Інтэрбовіс” (в.Кублішчына) – муляр, выпальвальшчык драўнянага вугалю, пячнік і інжынер-тэхнолаг, ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны.
Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 330 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.