В Ушачском районе прошли учения по отработке действий во время ураганного ветра

Cлужба-101

Каб быць гатовымі да надзвычайных сітуацый, выратавальнікі сумесна з усімі службамі раёна пастаянна праводзяць тактыка-спецыяльныя вучэнні, ліквідуючы ўмоўны пажар, завалы, падтапленне ці праводзячы эвакуацыю. Чарговае такое мерапрыемства, звязанае з ліквідацыяй наступстваў ураганнага ветру, было запланавана на жнівень. І так атрымалася, што напярэдадні яго правядзення па Ушаччыне пранеслася бура. Работы пасля яе хапіла: у многіх населеных пунктах былі зламаны ці павалены дрэвы, якія не толькі “абарвалі” электрычнасць, а і заміналі руху, нанеслі ўрон пабудовам. У тым ліку і ў Арэхаўне, дзе і вырашана было правесці вучэнні, прычым, з двайной карысцю: адпрацаваць тэарэтычную частку і дапамагчы людзям ва ўборцы сапраўднага завалу. На адной з сядзіб аграгарадка вялізнае дрэва ўпала на надворныя пабудовы. І калі дзеянні энергетыкаў, газавікоў, медыкаў і некаторых іншых службаў былі ўмоўнымі, то выратавальнікам і работнікам лясгаса прыйшлося шчыра папрацаваць, апошнім нават задзейнічаць сваю спецтэхніку – трактар з маніпулятарам.

Таксама ў гэты дзень былі адпрацаваны дзеянні па ліквідацыі ўмоўнага дарожнага завалу ў цэнтры Арэхаўна. У цэлым гатоўнасць і дзеянні сіл раённага звяна дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны былі ацэнены на здавальняючую адзнаку – работнікі ўсіх службаў удала справіліся як з сапраўдным, так і “вучэбным” ураганным ветрам.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *