Памятники охраняются законом

Общество

Усе мы маем агульную спадчыну. Гэта не толькі ўнікальная прырода Беларусі, але і тыя нешматлікія помнікі архітэктуры, што былі пабудаваны ў мінулых стагоддзях. Нямнога іх уцалела пасля ваенных разбурэнняў, а застаўшыеся і без бамбёжак ціха прыходзяць у заняпад. Гэта пацвердзіла праверка, якая праводзілася супрацоўнікамі пракуратуры па ахове помнікаў архітэктуры гэтым летам.

Першае парушэнне закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” не кідаецца ў вочы, бо яно ў адсутнасці ахоўных дошак: з 34 аб’ектаў, якія маюць гісторыка-культурнае значэнне, яны былі ўстаноўлены толькі на 8.

Што датычыцца стану двух з іх – касцёла бернардзінцаў з кляштаром у Селішчы і сядзібна-паркавага комплексу ХІХ стагоддзя ў Арэхаўне, то яны знаходзяцца ў стане разбурэння і патрабуюць тэрміновых мер, каб не дапусціць іх поўнага знішчэння. Аднак аддзел культуры Ушацкага райвыканкама і Кубліцкі сельвыканкам, за якімі замацаваны гэтыя аб’екты, не прымаюць мер па іх захаванасці.

Прадстаўленне па гэтым пытанні было разгледжана ў райвыканкаме. Згодна атрыманага адказу, распрацаваны мерапрыемствы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны на 2010-2015 гады. Аддзел культуры паведаміў, што аформлены заказ на выраб ахоўных дошак на 26 аб’ектаў. Сядзіба ў Арэхаўне была часткова закансервавана, наняты вартаўнік, што не спыняе працэсу разбурэння. Раённы выканаўчы камітэт неаднойчы звяртаўся ва ўпраўленне культуры аблвыканкама па выдзяленне сродкаў на рамонтна-аднаўленчыя работы, а таксама падавалася прапанова ў Міністэрства культуры на ўключэнне комплексу ў Арэхаўне ў праграму “Культура Беларусі на 2010-2015 гады” для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ у суме 2420 мільёнаў рублёў. Аднак пры абмеркаванні праекта праграмы Міністэрства фінансаў прапанавала адшукаць сродкі з раённага бюджэту. Паколькі такіх сродкаў у раёне на рэстаўрацыю няма, райвыканкам быў вымушаны выключыць аб’ект з праграмы. Аднак пры фарміраванні бюджэту на 2011 год будуць прадугледжаны сродкі на распрацоўку праграмнай дакументацыі зон аховы на гісторыка-культурную спадчыну з рэжымамі іх утрымання.

В.БАБАШЫНСКІ, пракурор Ушацкага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *