Флаг и герб Витебской области

Общество Официально

Падчас аднаго з дзяржаўных святаў у рэдакцыю патэлефанаваў грамадзянін Ушач, ён пытаўся: “Які сцяг вывешаны на будынку ПМК-66? Яўна не дзяржаўны, бо з Пагоняй.”

На самой справе, на будынку прадпрыемства быў размешчаны сцяг Віцебскай вобласці. Ён уяўляе прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі старон 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размешчана выява герба Віцебскай вобласці.

У сваю чаргу герб Віцебскай вобласці ўяўляе сабой французскі шчыт, у чырвоным полі якога сярэбраны коннік у даспехах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, у левай – шчыт з залатым шасціканечным крыжам. Герб вянчае вялікая залатая гарадская карона з пяццю зубцамі, знізу яго акаймоўваюць дзве залатыя дубовыя веткі, абвітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай.

Палажэнне аб сцягу і гербе Віцебскай вобласці зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 02.06.2009 года №277.

Згодна з ім, сцяг і герб Віцебскай вобласці могуць размяшчацца на будынках, у якіх знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання Віцебскай вобласці, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Таксама яны могуць размяшчацца ў тых месцах Віцебскай вобласці, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Герб і сцяг Віцебскай вобласці могуць выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прысвечаных да памятных дат.

На здымку:герб Віцебскай вобласці, які таксама размешчаны ў цэнтры сцягу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *