Зелёная или пешеходная? Жители Ушач могут высказать своё мнение по поводу озеленения участка улицы Ленинской

Общество

У многіх гарадах існуюць зялёныя зоны – з вертыкальнымі кветнікамі цікавых форм, тапіарамі. Яны радуюць вока і з’яўляюцца любімымі месцамі для прагулак. Стварыць такое вырашылі і ва Ушачах і гэтая ідэя выносіцца на абмеркаванне.

“Зялёным” прапаноўваецца зрабіць участак тратуара па вуліцы Ленінскай па цотным боку: ад восьмага да другога дома. Месца выбрана таму, што паралельная пешаходная дарожка ідзе ўнізе пад вокнамі прыгаданых дамоў, а таксама шырокі тратуар існуе на супрацьлеглым боку (ад школы да скрыжавання з Камсамольскай), дзе пакладзена плітка і любяць хадзіць ушачане.

Просім выказаць сваё меркаванне пра абранае месца. Свае “за” і “супраць” вы можаце паведаміць па нумары 2-72-32 – сектар жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, а таксама 2-73-61 – рэдакцыя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *