Не радость, а тяжёлая болезнь. Алкоголизм сокращает жизнь на 15-20 лет

Здравоохранение

Па даных Сусветнай аргазацыі аховы здароўя, злоўжыванне спіртнымі напоямі знаходзіцца на трэцім месцы сярод прычын смяротнасці (пасля сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў). Сярэдняя працягласць жыцця алкаголікаў на 15-20 гадоў карацейшая. Кожны чацвёрты пітушчы зрабіў хаця б адну спробу самагубства.

Летась у нашай краіне колькасць хворых на хранічны алкагалізм павялічылася больш чым на 10 працэнтаў. Пад назіраннем медыкаў знаходзілася ажно 19301 чалавек, з іх 4948 – жанчыны. Дзяцей, якія ўжывалі спіртное і іншыя псіхаактыўныя рэчывы, выяўлена 1061, што таксама больш, чым годам раней.

Сіндром залежнасці ад алкаголю – небяспечнае захворванне. Асноўнай яго прыкметай з’яўляецца пастаянная, часам непераадольная патрэба выпіць.

Летась спажыванне спіртнога на душу насельніцтва склала 8,4 літра (і гэта толькі па афіцыйных звестках!). Праз рознічную сетку такога “гарачыцельнага” тавару рэалізавана на 3,6 мільярда рублёў. На Віцебшчыне з незаконнага абароту канфіскавана больш за 26 тысяч літраў самагону, брагі, іншай прадукцыі “з градусам” – гэта самы вялікі паказчык у рэспубліцы. Па папярэдніх звестак, ад атручвання алкаголем у вобласці сёлета памёр ужо 141 чалавек. У ліку неспрыяльных раёнаў значыцца і Ушацкі – перабралі з дозай у нас трое прадстаўнікоў моцнай паловы.

* * *

Па пытаннях прафілактыкі і лячэння алкагольнай залежнасці можна звярнуцца да ўрача-нарколага Ушацкай ЦРБ ці ў Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі (пасёлак Віцьба, вул.Цэнтральная, 1а, тэлефон ­69-29-60; дыспансер: г. Віцебск, вул.Камуністычная, д.6, тэлефоны 61-45-80, 61-45-76). Атрымаць кансультацыю спецыялістаў можна таксама па “тэлефоне даверу” 61-60-60 (кругласутачна).

П.ПУГАЧ, урач псіхіятр-нарколаг Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *