Жёсткие разборки и некрасивые поступки прекрасной половины. Материалы из зала суда Ушачского района

Закон - один для всех

Непрыгожыя ўчынкі прыгожай паловы

Напрыканцы студзеня бягучага года ў вёсцы Старына Ушацкага раёна ў чужых дамах “пагаспадарылі” дзве беспрацоўныя мясцовыя жыхаркі 1966 і 1991 гадоў нараджэння – маці і дачка. На дачы жыхара Лепеля яны разжыліся пыласосам, коўдрай, кухоннымі прыналежнасцямі і іншай маёмасцю агульным коштам 75 рублёў, а ўжо на наступны вечар зноў жа праз акно праніклі ў яшчэ адзін дачны дом, адкуль выкралі стацыянарны тэлефон, электрычную свяцільню, рулон плёнкі, эмаліраваныя бакі і іншыя рэчы на суму каля 100 рублёў. Суд прызнаў грамадзянак вінаватымі ў крадзяжы, здзейсненым групай асоб з пранікненнем у жыллё, і назначыў абедзвюм дастаткова жорсткае пакаранне: дагэтуль чыстай перад законам маці – у выглядзе трох месяцаў арышту, а яе дачцэ, якая ўжо не раз трапляла на лаву падсудных, – абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на чатыры гады.

Ф.ЗІНЬКЕВІЧ, старшыня суда Ушацкага раёна.

Жорсткія разборкі
Як мы ўжо расказвалі на старонках газеты, жыхар Вялікіх Долец 1989 года нараджэння з чэрвеня 2017-га перыядычна дазваляў сабе падымаць руку на жонку. Вось толькі падобныя факты – а іх “назбіралася” больш за 10 – жанчына замоўчвала. Перадумаць у студзені бягучага года прымусіла чарговая порцыя здзекаў. У адносінах агрэсара была ўзбуджана крымінальная справа па факце катавання. Але ў лютым ён у стане алкагольнага ап’янення зноў кінуўся з кулакамі на сваю другую палавіну, біў рукамі і нагамі, душыў, агучваў намер расквітацца – у бальніцу пацярпелая трапіла з пераломам грудзіны, шматлікімі крывападцёкамі. А яе муж “зарабіў” сабе яшчэ адну крымінальную справу – за пагрозу забойствам.
Па сукупнасці злачынстваў суд назначыў сямейнаму агрэсару пакаранне ў выглядзе трох месяцаў арышту. Ад больш жорсткага выратавала поўнае прызнанне віны і адсутнасць ранейшых судзімасцей.

В.ЛАЮШКА, суддзя суда Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *