На августовской конференции педагогов

Общество

На вялікі педагагічны савет, каб падвесці вынікі зробленага за мінулы год і азначыць планы на будучае, напрыканцы мінулага тыдня сабраліся кіраўнікі навучальных устаноў і іх намеснікі, работнікі сацыяльна-псіхалагічнай службы, кіраўнікі метадычных фарміраванняў, работнікі раённага цэнтра пазашкольнай работы, дзіцячага сацыяльнага прытулка, творча працуючыя педагогі.

Напачатку мерапрыемства педагогаў раёна павітала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Р.Карабань. Яна павіншавала настаўнікаў з пачаткам новага навучальнага года, пажадала ім здароўя, энергіі, творчых поспехаў.

Стала добрай традыцыяй на жнівеньскай канферэнцыі прымаць у вялікую педагагічную сям’ю новае папаўненне. Да настаўнікаў-прафесіяналаў далучаюцца тыя, хто стане прафесіяналам заўтра. Восем выпускнікоў, якія скончылі ў гэтым годзе вышэйшыя навучальныя ўстановы і педагагічныя каледжы, прыехалі працаваць на Ушаччыну, а гэта Я.А.Дзяржынскі, В.П.Котаў, І.В.Іванюк, Г.В.Шабанава, І.А.Мічульская, Д.А.Пячура, Т.М.Грак, Т.М.Шайтар. Трэба адзначыць, што шасцёра з іх – ураджэнцы Ушацкага раёна. Маладых педагогаў віталі вучні Ушацкай СШ, пад апладысменты паднеслі ім сувеніры і кветкі.

Гутарку на тэму “Якасная адукацыя – аснова фарміравання канкурэнтназдольнай асобы, грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны” пачала Л.Р.Карабань, якая ў сваім дакладзе засяродзіла ўвагу на стане і перспектыве развіцця сістэмы адукацыі раёна. Падчас выступлення прагучалі тыя асноўныя задачы, якія стаяць перад дашкольнай адукацыяй, пачатковай школай, вучэбным працэсам у сярэднім і старэйшым звеннях. Увага была нададзена і аспектам выхаваўчай работы, у рамках якой актыўна рэалізоўваліся мерапрыемствы і акцыі рэспубліканскага маштабу; фізкультурнааздараўленчай рабоце, паколькі, стварэнне здароўязберагаючага адукацыйнага асяроддзя – прыярытэтны накірунак педагагічнай дзейнасці. Былі падведзены вынікі работы раённай сістэмы адукацыі па ахове правоў непаўналетніх. Людміла Рыгораўна засяродзіла ўвагу і на тых праблемных пытаннях, якія патрабуюць далейшага вырашэння ў новым 2010-2011 навучальным годзе. Сярод іх – павышэнне якасці дашкольнай адукацыі, развіццё платных адукацыйных паслуг па стварэнні новых форм дашкольнага выхавання, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дашкольных устаноў. У сярэдняй адукацыі неабходна забяспечыць выкарыстанне сучасных форм і методык пры правядзенні факультатыўных заняткаў, удасканаліць работу з адоранымі дзецьмі, далейшую інфарматызацыю адукацыі. Таксама неабходна забяспечыць сістэмную міжведамасную работу па прафілактыцы супрацьпраўных паводзінаў сярод непаўналетніх, удасканаліць гуртковую работу (з актыўным прыцягненнем старшакласнікаў), пошукі новых форм адпачынку школьнікаў.

З пачаткам новага навучальнага года педагогаў Ушаччыны павіншаваў старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак. Ён расказаў пра сацыяльна-эканамічную сітуацыю, што склалася ў раёне, падзякаваў за адданую працу і выказаў пажаданні здароўя, творчых поспехаў педагогам. Алег Анатольевіч уручыў ліст падзякі раённага выканаўчага камітэта дырэктару Кубліцкага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Г.К.Кухта.

Віншаванні з пачаткам новага навучальнага года, пажаданні творчых поспехаў, плённай працы, бадзёрасці і аптымізму настаўнікі прымалі ад старшыні Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.В. Пашковіч. Яна падвяла вынікі конкурсу па падрыхтоўцы дашкольных устаноў да новага навучальнага года, пераможцам якога ўжо ў другі раз стаў педагагічны калектыў дзіцячага сада-ясляў №1 гарпасёлка.

Традыцыйным момантам педагагічнай канферэнцыі стала і абмеркаванне творчых напрацовак. Падчас мерапрыемства вопытам работы падзяліліся дырэктар Ушацкай СШ С.К.Турло, дырэктар Арэхаўскай СШ І.Ф.Сыроўчанка, настаўнік хіміі і біялогіі Вялікадолецкай школы-сада В.М.Шышоў, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Плінскай СШ Г.М.Сарокіна, настаўнік-дэфектолаг дзіцячага сада-ясляў № 2 г.п.Ушачы Т.М.Васілеўская.

Работа лепшых кіраўнікоў устаноў адукацыі, настаўнікаў і выхавацеляў была адзначана ў гэты дзень вялікай колькасцю ўзнагарод. Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ўручаны загадчыцы дзіцячага сада-ясляў № 2 г.п.Ушачы Л.А.Напрыенка, настаўніку фізічнай культуры Вялікадолецкай школы-сада У.М.Лапіцкаму. Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі райвыканкама ўзнагароджаны І.А.Архавёнак – загадчыца Глыбачанскага сада-ясляў; Т.М.Васілеўская – настаўнік-дэфектолаг сада-ясляў № 2 г.п.Ушачы; Л.К.Кішулька – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мосарскай школы; Л.А.Струй – настаўнік хіміі Ушацкай школы; Г.І.Стрыжонак – настаўнік пачатковых класаў Плінскай школы; А.В.Шынкоўская – настаўнік абслуговай працы Ушацкай школы; В.І.Клімашэўскі – дырэктар Вяркудскай школы-сада; У.М.Магілін – настаўнік фізічнай культуры Мосарскай школы; А.У.Гулевіч – настаўнік фізічнай культуры Кубліцкай школы-сада; Д.П.Дрозд – настаўнік тэхнічнай працы Ільюшынскай школы.

Аддзелам адукацыі па прапанове кіраўнікоў адукацыйных устаноў і прафсаюзнага камітэта была падрыхтавана і прынята рэзалюцыя канферэнцыі.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *