Падчас штогадовага Паслання беларускаму народу і парламенту Прэзідэнт краіны ўдзяліў увагу ў тым ліку і хуткаму запуску Беларускай АЭС, развіццю энергасістэмы краіны і перспектывам выкарыстання электраэнергіі для ацяплення і нагрэву вады. Якія для гэтага існуюць умовы і якім чынам грамадзянам законна падключыць такія цеплакрыніцы, мы пацікавіліся ў галоўнага інжынера Ушацкага раёна электрычных сетак В.І.ЛЕМЕША.
– Валерый Іванавіч, ці ёсць у такім выпадку асобны тарыф на электраэнергію?
– Так, з 1 студзеня бягучага года для насельніцтва ўстаноўлены тарыф на электраэнергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (акрамя жылых дамоў, размешчаных у садаводчых таварыствах) пры наяўнасці асобнага прыбору індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі ў памеры 0,0335 рубля за 1кВт.ч.
– Якія неабходна выканаць умовы для прымянення такога тарыфу пры будаўніцтве або рэканструкцыі жылля?
– У першую чаргу неабходна наяўнасць тэхнічных магчымасцей – дастатковай прапускной здольнасці сетак электразабеспячэння. Трэба, каб у жылым доме хтосьці быў зарэгістраваны. А вось сістэм цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння ў ім не павінна быць – атрыманне дакументальнага пасведчання аб гэтым з’яўляецца абавязковай умовай і выконваецца філіялам “Энергазбыту”. Зрэшты, грамадзянін мае права прадставіць гэтыя звесткі і самастойна. Патрэбна забяспечыць магчымасць пламбіроўкі элементаў схемы абсталявання электраводанагравальнага і электраацяплення, прыняць меры па недапушчэнні несанкцыянаванага падключэння да іх іншых прыёмнікаў электраэнергіі. Таксама неабходна рашэнне райвыканкама аб выдачы дазволу на новае будаўніцтва або рэканструкцыю жылога дома.
– Умовы выкананы і грамадзянін вырашыў аддаць перавагу выкарыстанню электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Што трэба рабіць і куды звяртацца?
– Прывяду парадак дзеянняў пакрокава. Першы – звярнуцца да нас, у раён электрычных сетак (вул.Базарная,15 г.п.Ушачы) і нашы спецыялісты ўдакладняць наяўнасць тэхнічнай магчымасці для павелічэння электрычнай нагрузкі. Крок другі – грамадзянін накіроўваецца ў сектар па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама (вул.Ленінская, 12, г.п.Ушачы) для атрымання рашэння аб выдачы дазволу на новае будаўніцтва жылога дома або на яго рэканструкцыю. Калі яно атрымана, то неабходна зноў звярнуцца да нас у РЭС у службу “Адно акно” для распрацоўкі праектнай дакументацыі на аснове атрыманых тэхнічных умоў, выканання электрамантажных работ, электрафізічных вымярэнняў і падключэння электраўстановак жылога дома да электрасетак.
– Дапусцім, што ў жылым памяшканні раней ужо устаноўлены тарыф “Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю электранагравальнага абсталявання больш 5кВт”. Як перайсці на новы?
– Змена тарыфу ў жылых дамах (кватэрах) на новы магчыма пры выкананні ўмоў, апісаных намі вышэй. Калі яны захоўваюцца, то абаненту з заявай аб пераходзе на разлік па ўказанай тарыфнай групе неабходна звяртацца ва Ушацкае аддзяленне філіяла “Энергазбыт” (вул.Савецкая,18, г.п.Ушачы, тэл: 2-73-63). Новы тарыф прымяняецца з моманту заключэння (перазаключэння) дагавору электразабеспячэння.
Гутарыў Дзмітрый Раманоўскі.
Подняли важный вопрос, но как обычно заболтали по принципу «адчапися». Лично меня больше всего интересует вот эта фраза Валерия Ивановича: «…Патрэбна забяспечыць магчымасць пламбіроўкі элементаў схемы абсталявання электраводанагравальнага і электраацяплення, прыняць меры па недапушчэнні несанкцыянаванага падключэння да іх іншых прыёмнікаў электраэнергіі…»
Как человеку знакомому и с электрокотлами, и с панельными электроконвекторами, и с электрополами разных типов не по наслышке, мне не понятно: а) кто и как должен обеспечивать возможность пломбировки приборов и агрегатов, если это не предусмотрено производителем, да и зачастую невозможно в принципе?; б) что представляют собой «меры по недопущению», кто и каким образом их будет предпринимать?
Хотелось бы также понять, на каком основании Полоцкий РЭС, филиалом которого являются наши сети, требует от застройщика устанавливать на «отопительную» линию электронный ограничитель мощности? Будь я злоумышленник, подключившийся к «отопительной» сети бытовой нагрузкой, я б уж озаботился, чтобы не превышать установленный лимит. Так какой смысл в этой дорогой игрушке? На всякий случай, ОМ-630 стоит 227 рублей 🙁
По требованию тех же энергетиков на линии должен висеть электронный счетчик типа CE-301/303 BY с функциями дистанционного контроля и мониторинга. Так к чему все танцы с бубнами, если РЭС имеет возможность удалённо по RS-485 или PLC-протоколу отслеживать режим энергопотребления каждого клиента? Или РЭС не умеет этого делать, и за их безграмотность должны расплачиваться потребители?