– Аляксандр Ягоравіч, давайце прыгадаем асаблівасці сёлетняга хлебаробскага сезона?
– Іх многа, пэўна, нават як ні ў які з ранейшых гадоў, хоць у сельскай гаспадарцы яны ўсе непрадказальныя. Калі ў цэлым, то год быў неспрыяльны для атрымання вялікага хлеба. Прыгадайце, якой была восень – з-за моцных дажджоў мы не ўзаралі пад поўную патрэбу плошчы, вясной па гэтай жа прычыне аптымальныя тэрміны сяўбы былі згублены і дасявалі мы яравыя ў маі. А ў стадыі фарміравання коласа наступіла спякота. Зерню трэба налівацца 36-42 дні, тэрмін жа быў скарочаны амаль удвая. Адбылося паскоранае дазраванне і як вынік – маса тасячы зярнят азімых паменела на 10-15 працэнтаў, а яравых — на 30 – гэта па звестках навукоўцаў. Замест запланаваных 33-х тысяч тон мы атрымалі толькі 21,7. Калі летась сярэдняя ўраджайнасць па раёне была пад 30 цэнтнераў, то цяпер толькі 18,1. Сёлета было рэкордна ранняе жніво – 10 ліпеня мы пачалі ўбіраць азімы рапс. І як ніколі, нават на насенны матэрыял, зерне не даводзілася дасушваць.
– Раён выканаў дзяржаўны заказ па продажы харчовага зерня, хоць зрабіць гэта было вельмі няпроста. 30 працэнтаў ад усяго заказу гаспадаркі павінны былі здаць крупяным зернем, якое з-за недастатковай вагі не адпавядала нормам. Толькі “Вялікадолецкае”, “Глыбачаны” і “Арэхаўна” змаглі здаць невялікія партыі крупяным. Не атрымалі мы і неабходнай колькасці жыта, таму заказ па гэтых відах быў перакрыты харчовай пшаніцай трэцяга і чацвёртага класаў, якую атрымалі “Ільюшынскі”, “Вялікадолецкае”, “Кублічы”, “Арэхаўна” і “Райаграсервіс”. Вельмі складана сёлета было атрымаць і піваварны ячмень, аднак дзяржзаказ па гэтым відзе таксама закрылі дзякуючы “Глыбачанам” і “Вялікадолецкаму”.
– Таксама ніжэй, чым у ранейшыя гады, бо сёлета раён атрымаў 20 новых высокапрадукцыйных агрэгатаў. Нагрузка, 230 гектараў на машыну, – гэта вышэй за нарматыўны паказчык (180), аднак і не 400, як было ў некаторых гаспадарках у мінулыя гады. Так што з тэхнікай праблем не было, гаспадаркі, што справіліся раней, дапамагалі іншым, і ўборку мы завяршылі практычна да дажджоў і як вынік — без страт.
– Многіх лепшых я прыгадваў вышэй. Нельга не адзначыць “Дземенец”, які зноў атрымаў самую высокую ўраджанасць – 29,1. Гэтая гаспадарка не толькі пагасіла доўг перад Полацкім хлебакамбінатам, але і мае там уласныя сродкі, таксама як і “Ільюшынскі”, “Старасельскі”, “Глыбачаны”. Вялікую суму доўгу пагасіла “Вялікадолецкае” – каля 200 мільёнаў, чаго не скажаш пра “Дубраўку”, дзе не выкананы дзяржзаказ, ды і ў арганізацыі жніва таксама былі недахопы. Сапраўдны гаспадар і правяраецца хлебам – калі ў “Дземенцы” быў сістэмны прафесійны догляд за пасевамі, то і вынік ёсць, нават у такі год, хоць, канечне, ён быў бы намнога вышэйшы. Па ўсіх паказчыках вельмі добра спрацавалі “Глыбачаны” – па валавым намалоце нават дасягнулі ўзроўню мінулага года. А наогул уборачная прайшла арганізавана і зладжана. Усё, што залежала ад хлебаробаў – было зроблена. Як заўсёды асабістыя справы і час засталіся на другім плане, а ўсё было падпарадкавана адзінаму – хуткай уборцы без страт. І я хачу шчыра падзякаваць усіх занятых на жніве за добрасумленнасць і аддачу.