Запрет на ловлю сома будет действовать в Витебской области с 31 мая по 1 июля

Экология

У рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці з 31 мая па 1 ліпеня ўстанаўліваецца забарона на вылаў сома ў сувязі з яго нерастам.
Гэта рыба нерастуе пазней за іншых пры прагрэве вады да 18 градусаў, нагадалі ў Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Забарона на яе вылаў на ўказаны час з’яўляецца адной з мер аховы ў нядаўнім чырвонакніжнага віду.
Сом спажывае хворую і загінуўшую рыбу, з’яўляючыся тым самым біямеліяратарам вадаёмаў, стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця здаровай іхціяфаўны.
Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыдзецца парушальнікам у 12 базавых велічынь. Акрамя таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф – да 50 базавых. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых, можа быць узбуджана крымінальная справа.
Тэлефон “гарачай лініі” Полацкай МРІ: 8 (0214) 77-43-27.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *