Чтоб беда не пришла в ваш дом. Спасатели проводят республиканскую профилактическую акцию «Не оставляйте детей одних!»

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

У Калінкавіцкім раёне чатырохгадовы хлопчык гуляючы ў хаванкі ўпаў у тэхнічны калодзеж і загінуў. У Быхаве з вакна пятага паверха выпаў непаседа такога ж узросту. А ў Бярозе 9-гадовую дзяўчынку, якая засталася ў кватэры адна, ратавалі пажарныя, калі ў жыллі разгараўся пажар…

Такія паведамленні ў стужках навін зусім нярэдкасць. І далёка не ўсё яны са шчаслівым фіналам, як у прыгаданым апошнім выпадку. Выйсці ненадоўга ў магазін, да суседкі, на агарод – пяці хвілін дастаткова, каб кінуць запалку, паспрабаваць на смак незнаёмую вадкасць, праглынуць батарэйку, адчыніць вакно, а кожнае згубленае дзіцячае жыццё – вялікая трагедыя. Летась у краіне на пажарах загінула 9 дзяцей, а сёлета адзін. І калі колькасць загінуўшых на пажарах у апошнія гады зніжаецца, то ад іншых прычын – наадварот. Менавіта таму ў рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, якая праходзіць з 11 мая па 1 чэрвеня і прымеркавана яна да Міжнароднага дня сям’і і дня абароны дзяцей, выратавальнікі традыцыйна нагадваюць бацькам і дзецям пра бяспечныя паводзіны. Памятайце, што самых маленькіх не варта выпускаць з поля зроку, а старэйшым пастаянна расказвайце дзецям пра элементарныя правілы бяспекі, яны павінны ведаць нумары экстранных службаў, растлумачце, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца. Захоўвайце запалкі ў недаступных месцах, не дазваляйце самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі. Напрыклад, нядаўна ў Мінску хлопчыкі 9, 10 і 12 гадоў засталіся дома адны і вырашылі пасмажыць сабе бульбу. Як і мае быць паставілі патэльню на электрапліту, налілі алей, але ён хутка нагрэўся і ўспыхнуў. Дзеці пачалі заліваць полымя вадой (нагадаем, што тушыць алей, які гарыць, трэба  парашком, сыпучымі матэрыяламі, зямлёй з кветкавага вазона!), ад гэтага яно павялічылася і перакінулася на сцены і шторы. Паведаміць бацькам і ў МНС хлопчыкі не змаглі, а пабеглі на вуліцу.

Вучыце дзяцей і галоўнае – самі будзьце для іх прыкладам!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *