С 15 по 26 апреля в Ушачском районе проходит профилактическая акция «Дом без насилия»

Закон - один для всех

ДОМ БЕЗ НАСІЛЛЯ

Прафілактычная акцыя пад такой назвай стартавала ў Беларусі. У яе рамках міжведамасныя групы наведаюць па месцы жыхарства сямейных дэбашыраў, выступяць ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах, раскажуць пра дапамогу ахвярам насілля, работу “гарачай лініі” (8-801-100-8-801).

За 2018 год у адносінах дамашніх агрэсараў органамі ўнутраных спраў краіны вынесена звыш 6,8 тысячы ахоўных прадпісанняў, у бягучым годзе – 1,9 тысячы. Узбуджана больш 600 крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці. У ЛПП накіравана звыш 2 тысяч чалавек, у тым ліку 380 жанчын. Да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў быце прыцягнуты 12 тысяч.

Акцыя дазволіць прыцягнуць увагу да праблемы, пашырыць магчымасці па аказанні дапамогі ахвярам насілля. Акцыя працягнецца да 26 красавіка. Паведаміць пра факты нядобранадзейнасці ў сем’ях можна па нумарах райаддзела міліцыі 2-01-22, 599-48-02 (МТС), 318-82-02 (Velcom) ці 102.

У.САСІНОЎСКІ, часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *