«Дети — наше будущее». Такую акцию в Ушачах проводят отдел загса и «Белагропромбанк»

Демография

Сумесную акцыю пад назвай “Дзеці – наша будучыня” праводзяць зараз супрацоўнікі аддзела загса райвыканкама і цэнтра банкаўскіх паслуг №237 ААТ “Белаграпрамбанк” у г.п.Ушачы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці. Пад іх увагай – нашы землякі, якім пашчасціла стаць бацькамі “юбілейных” нованароджаных.
Так, на бягучым тыдні не зусім звычайная рэгістрацыя малыша – дачушкі Дарыны – чакала ў аддзеле загса ўшачан Алену Пугач і Дзмітрыя Раманоўскага. Пасля афармлення неабходнай дакументацыі новаспечаныя мама і тата ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі ад прадстаўнікоў названых службаў А.М.Малашчанкі і М.П.Ганчаронка не толькі цёплыя віншаванні, але і памятныя сувеніры. Акрамя таго, Мікалай Пятровіч нагадаў пра магчымасць адкрыцця дэпазіту ў банку ў рамках дзіцячай ашчаднай праграмы “Расці вялікі”.
– Наша дачушка з’явілася на свет 26 сакавіка, – падзяліліся з намі Алена і Дзмітрый. – З рэгістрацыяй асабліва не спяшаліся: хацелі прыйсці ў загс абавязкова разам. І тое, што аказаліся ў спісе рэгістрацыі дваццатымі, толькі дадало яркіх эмоцый у гэты асаблівы для нас дзень.
Акцыя працягваецца. Яе галоўная мэта – прастымуляваць ушачан на нараджэнне дзетак, палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў раёне.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *