Майстрыха, прыгыжуня, актывістка

Наши дети Общество

Сёлетні год для Насці Залатухінай незвычайны. Яна стала студэнткай факультэта “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” Наваполацкага дзяржуніверсітэта. Прычым, вучыцца на бюджэтнай аснове.

Паўгода прайшлі непрыкметна. Кожны дзень заняты не толькі лекцыямі. Насця, як і ў школе, самым актыўным чынам удзельнічае ў клубе “Эрудыт” пры універсітэце. Скончыла Ушацкую школу мастацтваў, разбіраецца ў музыцы, таму стала выступаць са сцэны як салістка рок-групы. Нядаўна ў ВНУ праходзіла свята “Дэбют”. Насця прыкметна праявіла сябе на ім.

Ёсць і яшчэ цікавыя захапленні дзяўчыны. Напрыклад, піша вершы. Як прызнаецца, для душы. Калі бывае дома і ёсць час, то яна і мама займаюцца вышыўкай ледзьве не наперагонкі. Насця ўмее і вязаць.

Свае захапленні дзяўчына прадставіла іншым студэнткам-ушачанкам на адным з сёлетніх пасяджэнняў маладзёжнага клуба “Мара” пры раённым Доме культуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *