На планёрке у председателя райисполкома

Общество

Вытворчую нараду старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак пачаў з сацыяльных пытанняў. Алег Анатольевіч зачытаў прысутным практычна ўвесь матэрыял міжведамаснай рабочай групы па Віцебскай вобласці, якая па даручэнні кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ў шэрагу раёнаў нашай вобласці правярала стан работы па рашэнні сацыяльных пытанняў, а таксама якасць работы са зваротамі грамадзян. Так дэталёва на гэтым пытанні кіраўнік раёна спыніўся невыпадкова, бо хоць наш раён і не правяраўся, пытанні, з якімі звяртаюцца грамадзяне, датычацца пераважна адных і тых жа службаў: камунальнікаў, дарожнікаў, землеўпарадкавання, аховы здароўя… Алег Анатольевіч падкрэсліў, што не заўсёды магчыма станоўча вырашыць пытанні грамадзян, аднак трэба даць даступны і аргументаваны адказ, зрабіць гэта своечасова, растлумачыць, што немагчыма ўсе сацыяльныя пытанні (рамонт жылля, асфальтаванне дарог) вырашыць за адзін год, не дапускаць фармальнага падыходу. Наогул жа крытэрый гэтай работы толькі адзін – стварэнне як мага больш камфортных умоў пражывання людзей. Кіраўнікам прадпрыемстваў пры планаванні работы на наступныя гады трэба закладваць мерапрыемствы па вырашэнні важных для людзей пытанняў.
На кантролі старшыні райвыканкама таксама рамонт памяшкання Глыбачанскай сярэдняй школы, які трэба завяршыць на гэтым тыдні, будаўніцтва фермы ў Завячэллі, абмалот прысядзібных участкаў, забеспячэнне дрывамі кацельняў і падрыхтоўка да чарговага ацяпляльнага сезона, завяршэнне пракладкі тратуара па вуліцы Камсамольскай і падсыпкі вуліцы Азёрнай.
Ільнозаводу за верасень неабходна ўнесці гліфасаты і ўзараць усе плошчы, запланаваныя пад пасеў ільну.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *