Ушачский лесхоз приступает к заготовке берёзового сока

Общество

У паўднёвых рэгіёнах краіны на мінулым тыдні ўжо прыступілі да збору бярозавага соку. з заўтрашняга дня яго нарыхтоўкай і рэалізацыяй будуць займацца і ў ДЛГУ “Ушацкі лясгас”.
Набыць карысны лясны напітак, які многія ўжываюць у свежым выглядзе і нарыхтоўваюць з запасам, можна будзе ва Ушацкім, Кубліцкім, Плінскім і Касарскім лясніцтвах па 23 капейкі за літр.
Грамадзяне таксама могуць здабываць бярозавы сок самі. Для гэтага ім неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, дзе яны атрымаюць інфармацыю аб участках, дзе можна весці нарыхтоўку, разам з тлумачэннем аб тэхналогіях і правілах здабычы.
У лясгасе таксама нагадалі, што нарыхтоўка соку ў забароненых месцах або без адпаведнага дакумента, з прымяненнем забароненых сродкаў цягне за сабой штраф у памеры да 20 базавых велічынь для фізічных асоб, да 100 – для індывідуальных прадпрымальнікаў і да 500 – для юрыдычных асоб. У выпадку сур’ёзнага пашкоджання дрэў давядзецца і пакрыць нанесены прыродзе ўрон.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *