В субботу вечером в многих домах нашей планеты погаснет свет. Присоединяйтесь к глобальной акции «Час земли»

Экология

Суботнім вечарам у многіх дамах нашай планеты на некаторы час патухне святло, пацямнеюць экраны манітораў і фасады будынкаў у мегаполісах. Аднак гэта не наступствы энергетычнага калапсу – 30 сакавіка пройдзе глабальная акцыя “Гадзіна Зямлі”, ініцыіраваная Сусветным фондам дзікай прыроды. Ладзіцца яна ўжо ў 13-ты раз і з кожным годам колькасць удзельнікаў экалагічнага мерапрыемства павялічваецца: летась у ім прыняла ўдзел больш двух мільярдаў чалавек з 187 краін свету, была выключана падсветка больш 3100 архітэктурных аб’ектаў. “Гадзіна Зямлі” праводзіцца не столькі ў мэтах эканоміі энергіі, колькі ў якасці грамадскага закліку да прыняцця рашучых мер па захаванні клімату на планеце, эканоміі рэсурсаў.
Ушацкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх грамадзян, установы і прадпрыемствы далучыцца да акцыі: для гэтага трэба 30 сакавіка на адну гадзіну (з 20.30 да 21.30) выключыць святло і электрапрыборы, без якіх можна абысціся. Так вы ўнесяце сваю лепту ў годную справу і праявіце неабыякавасць да будучага планеты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *