Министерство образования утвердило график проведения централизованного тестирования в 2019 году

Общество

Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2019 годзе. Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове. ЦТ па рускай мове пройдзе 13 чэрвеня, грамадазнаўстве – 15, матэматыцы – 17, біялогіі – 19, замежнай мове – 21, хіміі – 23, фізіцы – 25, гісторыі Беларусі – 27, геаграфіі – 29 чэрвеня. Тэсціраванне па сусветнай гісторыі (найноўшы час) адбудзецца 1 ліпеня.

Устаноўлены таксама рэзервовыя дні для правядзення ЦТ – у іх здаваць выпрабаванні могуць тыя абітурыенты, якія прапусцілі асноўныя дні па ўважлівых прычынах. Гэта 6 і 8 ліпеня па беларускай і рускай мовах, а таксама 6 і 10 ліпеня – па ўсіх астатніх прадметах.

Графік ЦТ зацверджаны пастановай міністэрства ад 26 лютага 2019 года №20. У ёй змешчаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі і правядзення тэсціравання. Першыя будуць адкрыты па будных днях з 9.00 да 19.00 і з 9.00 да 18.00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня). Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня. Тэсціраванне ў гэтыя дні правядуць у БДУ.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, – 11.00. Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення тэсціравання з 10 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) – з 13 ліпеня.

Патрэбная колькасць балаў

Нездавальняючымі па выніках ЦТ па беларускай або рускай мовах сёлета будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў, а для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю – да 24. Па першым прадмеце профільнага выпрабавання – матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі – да нездавальняючых прыраўнаны адзнакі ад 0 да 19 балаў. Ніжняе парогавае значэнне адзнак па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах устаноўлена на ўзроўні ад 0 да 24 балаў. Што датычыцца другога прадмета профільнага выпрабавання, то па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў, а па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, геаграфіі, замежных мовах – ад 0 да 14.

Пры наборы ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падначаленні Мінабароны, МНС і Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты і некаторыя спецыяльнасці аграрнага профілю нездавальняючымі стануць адзнакі ад 0 да 6 балаў. Гаворка ідзе аб такіх прадметах, як беларуская ці руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, замежная мова.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *