Не по-соседски. Житель деревни Липовец «провёл ревизию» в гараже своей знакомой

Закон - один для всех

Беспрацоўны жыхар вёскі Ліпавец 1986 года нараджэння ў ліпені 2018 года вырашыў незаконна падзарабіць. Шукаць прывабныя месцы недзе далёка не стаў – прыгледзеў варыянты ў сваім жа населеным пункце і сярод белага дня накіраваўся да гаража суседкі. Праблем трапіць у памяшканне не ўзнікла: гаспадыня не паклапацілася пра тое, каб яго зачыніць. Унутры ж мужчына пажывіўся двума алюмініевымі бітонамі і сякерай на агульную суму 58 рублёў. Рэчы хутка прадаў свайму знаёмаму. Вось толькі парадавацца ўдалай аперацыі не паспеў: быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Суд прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе 240 гадзін папраўчых работ.

А.НАПРЫЕНКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *