За шматгадовую добрасумленную працу, плённую педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў па рабочых прафесіях і ў сувязі з 50-годдзем Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-курсавы камбінат падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ушацкага райвыканкама” РАЧКОЎСКІ Тадэвуш Феліксавіч.
* * *
За добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці і ў сувязі з 90-годдзем з Дня стварэння аддзела ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны старшы следчы следчай групы папярэдняга расследавання аддзела ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама, маёр міліцыі КЛАЧОК Дзмітрый Анатольевіч.
Вручена Грамота районного исполнительного комитета
