В торжественном мероприятии, посвящённом 100-летию Минсельхозпрода, приняли участие лучшие представители отрасли. В их числе и механизатор КУСХП «Великодолецкое» Сергей Вусько

Сельское хозяйство

15 лютага ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З пачатку сваёй гісторыі (тады орган меў назву Народны камісарыят земляробства БССР) і па сённяшні дзень Міністэрства займаецца найважнейшай справай – развівае сельгасвытворчасць, стварае харчовую бяспеку дзяржавы. Як адзначыў падчас мерапрыемства цяперашні кіраўнік Мінсельгасхарча Л.К.Заяц, Беларусь належыць да ліку краін з высокім узроўнем даступнасці і забяспечанасці жыхароў харчаваннем, лідзіруе сярод краін постсавецкай прасторы па вытворчасці на душу насельніцтва бульбы, мяса, малака, яек, а экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання летась перавысіў 5 мільярдаў долараў, пры гэтым геаграфія паставак ахапіла амаль 100 краін свету. Наша дзяржава ўваходзіць у топ-5 буйнейшых экспарцёраў малочнай і мясной прадукцыі.

Усе гэтыя дасягненні – плён нялёгкай працы аграрыяў. Перадавікі аграпрамысловага комплексу краіны, ветэраны галіны сталі ганаровымі гасцямі ўрачыстасці. У склад дэлегацыі Віцебскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама М.М.Шарснёвым увайшлі кіраўнікі перадавых гаспадарак і перапрацоўчых прадпрыемстваў, лепшыя работнікі сельгасарганізацый Віцебшчыны. І нам вельмі прыемна, што сярод іх аказаўся прадстаўнік Ушацкага раёна – механізатар КУСГП “Вялікадолецкае” Сяргей Міхайлавіч Вусько. Калі браць у разлік валавыя паказчыкі вытворчасці, ушачанам па аб’ектыўных прычынах вельмі цяжка вытрымліваць канкурэнцыю сярод калег з больш спрыяльных для земляробства рэгіёнаў. У гэты ж раз, напэўна, галоўным крытэрыем пры вызначэнні лепшых стала іх шматгадовая плённая праца, адданасць любімай прафесіі. Адметна, што С.Вусько аказаўся ў ліку ўсяго трох механізатараў, уключаных у дэлегацыю Прыдзвіння.

– Неаднойчы даводзілася прадстаўляць раён на абласных “Дажынках”, а вось на рэспубліканскі форум падобнага ўзроўню запрасілі ўпершыню, – дзеліцца ўражаннямі Сяргей Міхайлавіч. – Было вельмі пачэсна знаходзіцца побач з самымі заслужанымі беларускімі аграрыямі, сярод якіх Героі Сацыялістычнай працы, атрымаць юбілейны медаль ад Мінсельгасхарча і сертыфікат на каштоўны падарунак. Гэта высокая адзнака не толькі маёй працы, а і работы ўсіх калег, дзейнасці нашага прадпрыемства.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *