Пяцікратны чэмпіён Еўропы і свету па гіравому спорту Уладзімір Аўдошка любіць іграць на гітары

Cпорт Ими гордятся

– Кап’ё кідаў, у вышыню скакаў, валейболам, ручным мячом, вайскова-прыкладным мнагаборствам займаўся, хакей люблю. Але калі б мне сказалі, што я буду падымаць гіру…

Гэта з мінулага дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг №221 ААТ “Беларусбанк” Уладзіміра Аўдошкі. Калі, паспрабаваўшы многае, спыніся на спакойным інтэлектуальным спорце: трымаў першыя месцы па шашках і шахматах і не думаў так кардынальна мяняць інтарэсы. Аднак, многае ў жыцці адбываецца выпадкова. І калі на спаборніцтвах кіруючых работнікаў каманда райсельгасхарча размяркоўвала, каму ўзяць які від – яму дасталася гіра, па якой ён нечакана і заняў другое месца ў раёне. Ігар Клімашэўскі запомніў і на рэспубліканскія сельскія гульні ўключыў у каманду і навічка. Аднак і там у сваёй вазе ён  заняў прызавое месца. А калі перамагаеш – прыходзіць азарт і пачынаеш  займацца сур’ёзна, па тэхніцы.P1140071

У снежні ж  Уладзімір Генадзьевіч вярнуўся з чэмпіянату Свету і Еўропы па гіравому спорту сярод майстроў пяцікратным чэмпіёнам. Прывёз дзесяць медалёў і дзесяць дыпломаў, перамог у сваёй вазе ўсіх, хоць былі сярод сапернікаў і дзеючыя чэмпіёны свету, а ў некаторых відах Уладзімір  выступаў упершыню, напрыклад, даўгі цыкл і 5 хвілін на хуткасць. “Від не лёгкі, і кіслароду, бывае, не хапае, аднак дзе ідзеш да ўласнага рэкорду, дзе проста сорамна, калі ведаеш папярэдні вынік, ну а дзе не ты выйграў, а табе прайгралі.” Тым не менш ён перамог ва ўсіх пяці заяўленых відах, а сапернічала на чэмпіянаце амаль трыста ўдзельнікаў з 18 краін свету.

Свой уласны рэкорд – 143 разы ў рыўку ён дагнаў да 147. І галоўнае, што прывёз са спаборніцтваў – гэта запал. Самаму сталаму ўдзельніку чэмпіянату  было 85, а ён у такой фізічнай форме. Для папулярызацыі віду гіравога спорту рэкорды ставяць пад вадой і на самых высокіх кропках свету… Зараджае, таму па-ранейшаму не забываецца наведваць Уладзімір Генадзьевіч не толькі залу дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, але і ўласны трэнажорны зал, дзе яго чакаюць дзве 32-кілаграмовыя гіры.

Пра апошнюю перамогу У.Г.Аўдошкі ведае ўвесь “Беларусбанк”. Дарэчы, у акцыянерным таварыстве дзвюма рукамі за здаровы лад жыцця сваіх супрацоўнікаў, таму і ўдзел у спаборніцтвах, уключаючы стартавы ўзнос у пяці заяўленых відах, прафінансавалі, і, канечне, стымулююць перамогу. Ну а  як ганарацца “іграючым трэнерам” у нашым цэнтры банкаўскіх паслуг. Адтуль і было першае тэлефанаванне ў рэдакцыю аб пяцікратным чэмпіёне. А яшчэ лепей ведаюць яны іншую ігру. У самыя ўрачыстыя моманты, на юбілеі ў банку гучыць жывая музыка – спяваюць пад гітару, якую дырэктар  пастаянна перасяліў на работу. Іграе чатырма пальцамі, музыканты ведаюць, што гэта ўзровень не пачаткоўцаў, пры ўсім гэтым Уладзімір Генадзьевіч скончыў толькі адзін клас музычнай школы. Баян тады не захапіў, а  вось на гітары вучыўся сам і з дапамогай  школьных сяброў можна сказаць пад прымусам. “Вывучыш некалькі акордаў – тады і пагуляем у нарды”. Так і навучыўся, стаў альт-гітарай у школьным ансамблі, прайшоў кастынг у інстытуце і тры гады іграў на бас-гітары ў агітбрыгадзе. Пасля доўгага перапынку са сваёй гітарай прымаў удзел у конкурсе патрыятычнай песні і іншых, што праводзіў банк. Можна ўпэўнена сказаць, што гітара – самае трывалае яго хобі.  А што такое хобі – занятак, які падабаецца і сагравае душу. Добра, калі не табе аднаму.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *