В феврале на водоёмах республики проходит профилактическая акция «Рыбалка по правилах». Не нарушайте закон!

Закон - один для всех Экология

Прафілактычная акцыя пад назвай “Рыбалка па правілах” на працягу лютага праходзіць на вадаёмах рэспублікі. Работнікі РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” сумесна з супрацоўнікамі дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праводзяць рэйды па выкананні рыбаловамі Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Асаблівая ўвага надаецца лоўлі рыбы зімовымі жарліцамі (стаўкамі) і падтрыманню рыбаловамі належнага санітарнага стану рыбалоўных угоддзяў. Як адзначыў дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры “БТПР” М.І.Падворны, у адпаведнасці з Правіламі дазваляецца выкарыстоўваць прылады з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на аднаго рыбалова. Членам БТПР дазволена выкарыстоўваць да 10 кручкоў. Парушальнікі нясуць адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасць. У адпаведнасці з артыкулам 15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь, здабыча рыбы без належнага на тое дазволу ў забароненыя – час, месцы, прыладамі і спосабамі – цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы. Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі з забароненымі прыладамі або рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў гэты час не дазволена, ці вага якой перавышае вызначаныя нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання здабычай – ад 5 да 30 базавых велічынь. За іншыя парушэнні – да 20. Адначасова парушальнікам прыйдзецца пакрыць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю. Напрыклад, за незаконна вылаўленую асобіну шчупака давядзецца заплаціць 3 базавыя велічыні, сама – 4, а за судака – 6.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *