На всхожесть и не только проверяют семена сотрудники районной инспекции по семеноводству, карантину и защите растений

Сельское хозяйство

Вядучага агранома інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Маргарыту Паўлаўну Кірпічонак застала за праверкай канюшыны. Дробнае насенне было раскладзена па формах і прарошчвалася ў спецыяльных шафах, дзе падтрымліваецца адпаведная тэмпература і вільготнасць. І вось яно дало ўсходы. Хоць ацэньваецца насенне не толькі па гэтым паказчыку, а таксама па чысціні, наяўнасці шкоднікаў, вылічаецца і маса тысячы зярнят. Гаспадаркі, якія прадстаўляюць узоры па заявачным прынцыпе, такім чынам маюць канкрэтную падказку, ведаюць, чым трэба апрацаваць насенне, колькі яго спатрэбіцца, ну і самае галоўнае, мяняюць, калі яно не адпавядае параметрам.

На шчасце, гэтага рабіць не давядзецца. Пасведчанні аб кандыцыйнасці зерня яравых атрымалі ўсе гаспадаркі, і толькі “Вялікадолецкаму” неабходна дадаткова ачысціць 74 тоны пшаніцы, а “Дземенцу” – 40 тон лубіну.

Дарэчы, не толькі сельгаспрадпрыемствы карыстаюцца паслугамі інспекцыі. На пряцягу года фітасанітарны кантроль праходзіла прадукцыя лясгаса, што накіроўвалася за мяжу. “Праверыць садавіну, агародніну, глебу, саджанцы могуць і прыватнікі, – гаворыць начальнік інспекцыі Галіна Мікалаеўна Кашко. – Вось, скажам, на наяўнасць на ўчастку бульбяной нематоды. Вывесці яе адразу не атрымаецца, а скарыстацца пры пасадцы гатункамі, якія не баяцца хваробы, цалкам рэальна і варта. Прыносяць да нас галінкі дрэўцаў, якія дрэнна развіваюцца, з падазрэннем на паражэнне бактэрыяльным апёкам. Выявіць каварную хваробу, якая вельмі хутка заражае ўвесь сад, можна толькі ў лабараторных умовах – на шчасце, пакуль пагрозы ні разу не пацвердзіліся”.

Ну і, канечне, звяртаюцца да спецыялістаў за парадамі па ахове раслін і дрэў у час іх вегетацыі, мы на старонках газеты знаёмім чытачоў, які пестыцыд прымяніць ці чым падкарміць, каб атрымаць ураджай. А зараз, у час набыцця насення, можна таксама не хвалявацца. Супрацоўнікі інспекцыі праводзяць маніторынг тавару ў прадаўцоў на рынку, сочаць, каб на кожную партыю быў адпаведны дакумент.

На здымку: Г.Кашко і М.Кірпічонак.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *