Республиканская акция МЧС «Безопасность в каждый дом» в Ушачском районе

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

На працягу лютага ў рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя “Бяспека ў кожны дом!”, а на Ушаччыне да таго ж і месячнік бяспекі. Мэта гэтых мерапрыемстваў адна – мінімізаваць колькасць пажараў і гібелі людзей на іх.

Цяжка ўявіць сабе, але перагрэў зараднага ўстройства мабільнага тэлефона ці планшэта можа прывесці да ўзгарання і нават сур’ёзнага пажару – у раёне быў выпадак, калі прычынай здарэння стала надоўга ўключаная без нагляду зарадка ад ліхтарыка. Выключэнне складаюць толькі прыборы, пастаянная работа якіх прадугледжана заводам-вытворцам, напрыклад, халадзільнік ці мадэм для інтэрнэту. Гэтыя і іншыя цікавыя моманты горача абмяркоўвалі ўдзельнікі мерапрыемства, якое прайшло на мінулым тыдні ў рамках акцыі ў аддзяленнях дзённага знаходжання для розных катэгорый грамадзян у Градзянцы. Акрамя порцыі карыснай інфармацыі яны атрымалі і практычныя веды (у прыватнасці, як карыстацца вогнетушыцелем), а таксама добры настрой – для ўсіх прысутных работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтавалі канцэрт.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *