Предприятие «Никсилстрой» за годы своей работы завоевало доверие многих ушачан

Общество

“Сёння заплацілі ўсе падаткі, рахунак пусты і трэба пачынаць усё наноў”, – дырэктар “Ніксілбуда” М.М.Бабаедаў перакананы, што для кіраўніка любой арганізацыі, і тым больш прыватнай, спакойнага перыяду не бывае. Пошук заказаў, удзел у тэндарах, пралік эканамічнай сітуацыі, рынкаў, пакупніцкай здольнасці… Калі гадоў 10 таму ў краіне назіраўся будаўнічы бум і ад заказаў даводзілася адмаўляцца, то сёння яны пагаджаюцца і на дробныя. Аднак крытычнай сітуацыю не лічаць.

Ну а зараз Максім Гардзіёнак вырабляе офісную мэблю для некалькіх кабінетаў райвыканкама, а вокны з фірмы на гэтым тыдні ўстаноўлены ў яслі-сад № 3.

Наколькі адказна тут наладжана вытворчасць, сведчыць хаця б безліч інструменту і станкоў. Каб вырабіць пластыкавую раму пад любы стандарт, замацаваць ручкі, шклопакеты, у цэху ўстаноўлена 8 розных агрэгатаў: у суседнім, дзе і нараджаецца металічны пакет на адно, два або тры шкла, іх пяць: асобна для нарэзкі, нанясення герметыка, мацавання. Маецца нават шкломыйная машына: вокны заказчыкі атрымліваюць чысцюткімі, гэта зроблена аднойчы і назаўсёды. Наконт апошняга – даўгавечнасці тавару, Мікалай Мікалаевіч мае сваю трывалую пазіцыю: “Хочаш набыць на ўсё жыццё – так звычайна і робяць капітальны рамонт, значыць не ганяйся за дзешавізнай. Раней мы працавалі толькі з профілем “Века” – яго лічу самым якасным, зараз маем у арсенале 2-3 узоры, у тым ліку і таннейшыя. Ёсць з чаго выбраць. Мабыць і сапраўды не варта ў летні домік ставіць дарагое акно, ну а калі ў катэдж ці кватэру… Я нікога не ўгаворваю. Хаця прыклады, калі ў нас не набылі, бо крыху даражэй, а праз хуткі час прасілі памяняць ручку, ёсць. Здараецца брак і ў нас, ці нават не па нашай віне, а з-за няправільнай эксплуатацыі нешта здараецца, аднак мы абавязкова ліквідуем і той, і другі, ні ад каго не хаваемся. Мы тут жывём і даражым сваёй рэпутацыяй.

Мала хто ведае, што венская тынкоўка на сценах белай (сотай) залы райвыканкама, столь і падлога таксама зроблена імі. Як і мадэрнізацыя практычна ўсёй раённай бальніцы і многіх іншых будынкаў. На сёлетні год запланавана ўцяпленне фасада другой часткі дома па Ленінскай,16, ёсць індывідуальныя заказы.

“На Марсе бункер хацелася б пабудаваць”, – жартуе М.Бабаедаў, а перайшоўшы на сур’ёзны лад, дадае, што яго мэта – захаваць калектыў і адкрытыя вытворчасці, кліентаў, сярод якіх нямала катэгорыі VIP, і галоўнае – давер ушачан.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *