Пажар з трагічным фіналам здарыўся вечарам 29 студзеня ў вёсцы Бікальнічы Сарочынскага сельсавета. Узгаранне жылога дома ў населеным пункце, дзе пражывае каля дзясятка чалавек, суседзі заўважылі позна, і калі выратавальнікі прыбылі да месца, ужо назіралася адкрытае гарэнне будынка. У ходзе тушэння пажару на падлозе, пад слоем канструкцый, якія абваліліся, было знойдзена цела 44-гадовага непрацуючага мужчыны. Драўляны дом моцна пашкоджаны. Папярэдняя прычына трагедыі – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. З пачатку года ў вобласці на пажарах загінула ўжо 17 чалавек.
Папа..