Спонсоры Ушачского детского приюта

Общество

Хоць у сацыяльным прытулку і няма канікулаў – у нас увесь час дзеці, аднак летам мы традыцыйна робім касметычны рамонт, абнаўляем шпалеры, фарбуем падлогу. Хочацца, каб казённы дом быў утульным, а яго сцены сагравалі і аблягчалі разрыў з бацькоўскім домам. І канечне, просім дапамогі ў спонсараў, звяртаемся ў розныя арганізацыі.

Калі я папрасіла аказаць дапамогу дырэктара ААТ “Ушачы” Васіля Фаміча Бяльковіча, ён сам заехаў у прытулак, каб паглядзець, чым рэальна зможа нам дапамагчы. І паабяцаў зрабіць альтанку.

У пачатку жніўня яе прывезлі, устанавілі самі ж работнікі прадпрыемства, альтанка стала ўпрыгожваннем нашага двара – з ацыліндраванага бярвення, з такой жа лавачкай побач і пясочніцай. Унутры можна схавацца ад сонца, ну а калі яно не надта актыўнае, малодшыя дзеці выходзяць пагуляць у пясочніцы. Такой дапамогі, шчыра кажучы, мы і не чакалі.

А яшчэ ніколі не адмаўляе нам кіраўнік “Ніксілбуду” Мікалай Мікалаевіч Бабаедаў. Сёлета прапанаваў самастойна выбраць шпалеры на свой густ. Фёдар Антонавіч Ланцунцэвіч таксама выдзеліў шпалеры, а дырэктар ПУП “Сарочына” Віктар Пятровіч Сяргееў аплаціў набытую фарбу. Падбіралі афарбоўку, дарэчы, разам з дзецьмі. З іх удзелам, а таксама ўсіх работнікаў прытулка, зрабілі рамонт, і зараз стала яшчэ больш утульна. Да нас часта заходзяць былыя выхаванцы, якія зноў жывуць у бацькоўскім доме. Вельмі ўражана пераменамі была Насця Аўчыннікава. Нават выказалася, што ў нас лепш, чым дзе.

Вялікі дзякуй усім нашым спонсарам за аказаную дапамогу.

А.КЛІМАШЭЎСКАЯ, дырэктар дзіцячага сацыяльнага прытулка.

 



1 комментарий по теме “Спонсоры Ушачского детского приюта

  1. Пожалуйста, вставляйте текст в админку из Блокнота, а не из Word. Просьба также уменьшать фотографии до размера 525х400 (это максимум). Иначе текст и фото будут искажаться. Творческих успехов!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *