Проект «Доброе сердце»

Общество

У 2010 годзе раённы камітэт БРСМ рэалізуе праект “Добрае сэрца”. Ідэя яго стварэння ўзнікла з-за неабходнасці аказання дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, дзецям, якія знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку.

У кожнага чалавека свае прынцыпы, якіх ён прытрымліваецца па жыцці, але ў падсвядомасці любога закладзены пачуцці чалавечнасці, спачування, міласэрнасці, павагі да акружаючых. Таму сёння мы спадзяёмся на гэтыя праяўленні чалавечай натуры і ў рамках рэалізацыі названага праекта аб’яўляем аб правядзенні акцыі “Міласэрнасць”, мэта якой — дапамога дзецям сацыяльнага прытулка, у прыватнасці, падрыхтоўка іх да школы – збор школьных прылад, адзення і іншага. Прыняць удзел у акцыі могуць пярвічныя арганізацыі БРСМ, а таксама ўсе жадаючыя дапамагчы дзецям. Звяртайцеся па адрасе: г.п.Ушачы, вул. Ленінская 12, каб. 80. Тэлефон: 2-17-84.

А.ШАЛАК,

першы сакратар РК БРСМ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *