Напрыклад, падчас прыёму была толькі К.Л.Пугач, якая паскардзілася на тое, што з-за нерэгулярных аналізаў малака, якое прымае для дастаўкі на малаказавод прадпрымальнік А.С.Казачонак, яна губляе заробленыя грошы. Здае малако высокай тлустасці, а атрымлівае па сярэдняй ад кароў усіх малаказдатчыкаў, сярод іх і нядобрасумленныя. Таксама не задавальняе яе і тое, што ў разліковых квітках цяпер не бачна, за якую колькасць малака яна атрымлівае грошы, якая яго тлустасць і які залік.
Алег Анатольевіч адразу ж даў даручэнне адпаведным службам, каб з заканчэннем анамальнай для нас спякоты аналізы рабіліся рэгулярна, а камісія, якая створана спецыяльна для кантролю за закупкай малака, трымала пытанне яшчэ пад больш жорсткім кантролем.
На наступны дзень старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В. Пашковіч расказала, якая работа праведзена. Па-першае, у многіх населеных пунктах для таго, каб малако не скісла, аптымізавалі месцы яго збору – машына не спыняецца каля хаты кожнага малаказдатчыка. Што ж датычыцца аналізаў, то патрэбна зразумець, што высокая тэмпература і працяглы час збору прадукцыі не дазваляюць нават малако для аналізу давезці да перапрацоўшчыкаў. Што датычыцца звестак аб тлустасці і іншым, то, напрыклад, А.С. Казачонак, які раней пераводзіў грошы поштай, цяпер робіць гэта праз банк. А зводная ведамасць па кожным малаказдатчыку ёсць у сельвыканкаме – там і можна даведацца аб усім.
На сёння патрэбна ў такой экстрэмальнай сітуацыі разумець адзін аднаго і ісці насустрач.
А што датычыцца прыёмаў грамадзян, то жыццё паказвае – чым часцей і рэзультатыўней, тым менш людзей прыходзіць са сваімі праблемамі, на гэта і накіравана работа мясцовай улады.
падчас прыёму ў Слабадзе.